Чыгунка

Чыгунка

Гісторыя Душпастырства Чыгуначнікаў.

Iдэя заснавання душпастырства нарадзілася ў 1994 г. у парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогы ў Парэччы, на Гарадзеншчыне. У прабошча гэтай парафіі айца доктора Анжэя CSsr гасьціў Вацлаў Шульта віцэ-прэзідэн Нацыянальнага Душпастырства Чыгуначнікаў Польшчы з горада Гданьск. Пробашч зацікаўлены дзейнасцю чыгуначнікаў у яго краіне, супольна з біскупам прынялі рашэнне аб стварэнні падобнага душпастырства на Беларусі. Кожную першую нядзелю месяца сустракаліся чыгуначнікі з Парэча і Гродна на спецыяльнай Імшы, а пасля Імшы, адбывалася братэрская сустрэча ў парафіяльным доме. У праграме сустрэчы была заўсёды духоўная канферэнцыя і супольная малітва. Гэта ўсё стварала сямейную атмасферу. Паступова цэнтр супольнасці перамясціўся ў Гродна. Чыгуначнікі таксама актыўна ўдзельнічалі ў еўрапейскіх кангрэсах чыгуначнікаў у Кракаве, Ліёне, Вене, Браціславе, Будапешце і Страсбургу. Адзін з чыгуначнікаў на Венскім кангрэсе, прадставіў даклад "Езус у маім жыцці." Ад 2015 года душпастырства чыгуначнікаў пачало пашырацца у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Аплатковая сустрэча чыгуначнікаў і авіятараў ў Мінску
18 студзеня 2015
У нядзелю 18 студзеня ў 12.00 Святой Імшой, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі распачалася аплатковая сустрэча чыгуначнікаў і авіятараў.

Душпастырства чыгуначнікаў і авіятараў

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел Генеральны Консул Консульства Польскай Рэчы Паспалітай ў Гродна Анджэй Хадкевіч.

Дэлегацыя чыгуначнікаў з Польшчы са сп. Юзафам Дамброўскім, Прэзэсам Каталіцкай Супольнасці Чыгуначнікаў Польшчы. Мінск прадстаўлялі чыгуначнікі і авіятары мікрараёна Сокал са сваім душпастырам а. Станіславам Станеўскім.

Ксёндз Міхаіл Бубен прывез шматлікую дэлэгацыю чыгуначнікаў з Маладзечна. Ксёндз Мікалай Ліпскі, пробашч Лучая, таксама прыехаў з працаўнікамі чыгункі. Гродна прадстаўляла вельмі вялікая дэлегацыя чыгуначнікаў, якую ўзначаліў душпастыр чыгуначнікаў а. Віктар Бохан. Таксама ў сустрэчы бралі ўдзел чыгуначнікі з Ліды, Ваўкавыска, Парэчча, Свіслачы.

У гаміліі падчас святой Імшы біскуп Юрый Касабуцкі звярнуў увагу на тое, каб мы адчынілі сэрцы Езусу Хрысту і запрасілі Яго ў нашае жыццё. Бо калі Ён будзе машыністам нашага цягніка, то наш састаў даедзе да мэты – нябеснага валадарства.

Пасля Святой Імшы адбылася аплатковая сустрэча. У сямейнай атмасферы пад спеў калядаў, якія выконваў гурт з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродна, чыгуначнікі і авіятары дзяліліся аплаткай, складалі пажаданні, і з радасцю святкавалі за багатым сталом.
Сустрэча чыгуначнікаў у Лучаі
5 студзеня 2015
У першую нядзелю новага 2015 года ў парафіі святога Тадэвуша апостала, ў Лучаі, па запрашэнні кс. Мікалая Ліпскага, адбылася сустрэча работнікаў чыгункі, авіяцыі і тых, хто карыстаецца з іх працы.

Душпастырства чыгуначнікаў у Беларусі апякуецца некалькімі сотнямі людзей, што працуюць на чыгунцы, і іх сем'ямі. Iдэя заснавання душпастырства нарадзілася ў 1991–1992 гг. у Парэччы, на Гарадзеншчыне. Многія працаўнікі чыгункі сустракаюцца на малітве ў касцёле, удзельнічаюць у жыцці парафіі. Іх аб'ядноўвае адна сфера дзейнасці, аднолькавыя інтарэсы, тэмы. Для чыгуначнікаў рэгулярна праводзяцца фармацыйныя сустрэчы, Эўхарыстыя, якая яднае іх асаблівым чынам. Таксама яны маюць магчымасць прымаць удзел у пілігрымках не толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі, удзельнічаць ў еўрапейскіх сустрэчах чыгуначнікаў. Апекунамі працаўнікоў чыгункі з'яўляюцца св. Андрэй Баболя і св. Кацярына Александрыйская.

Святую Імшу ў інтэнцыі чыгуначнікаў і іх сем'яў правёў айцец Станіслаў з парафіі Маці Божай Ларэтанскай ў Мінску. Разам з ім нашу парафію наведалі і свецкія ўдзельнікі душпастырства гэтага накірунку. У гаміліі святар засяродзіў увагу на працы чыгуначнікаў, як на пакліканне – служэння людзям, чэрпаючы сілы з жывой веры.

Пасля літургіі адбылася сустрэча з чыгуначнікамі, на якой была малітва, дзяленне аплаткам і размовы пра тое, як удзельнікі душпастырства чыгуначнікаў і авіятараў праводзяць сустрэчы і вольны час пасля працы. Айцец Станіслаў запрасіў чыгуначнікаў нашай парафіі прыняць удзел у бліжэйшай сустрэчы, якая адбудзецца 18 студзеня ў мікрараёне Сокал ў Мінску. А наступную сустрэчу чыгуначнікаў вырашылі правесці ў нашай парафіі 15 лютага. На заканчэнне сустрэчы айцец Станіслаў удзяліў усім прысутным благаславенне.
Сустрэча чыгуначнікаў ў Маладзечна
06.03.2015
У пятніцу 6 сакавіка ў парафіі Святога Юзафа ў Маладзечна адбылася першая сустрэча чыгуначнікаў. Распачалася яна крыжовым шляхом, які ўзначаліў а. Станіслаў Станеўскі. Пасля набажэнства кс. Міхал Бубен вікары парафіі Святога Юзафа з а. Станіславам ахвяравалі святую Імшу ў інтэцыі чыгуначнікаў і іх семь'яў. У гаміліі а. Станіслаў распавёў пра душпастырства чыгуначнікаў. Асобылівую увагу звярнуў на тое, што душпастырства мае дапамагчы чыгуначнікам у іх адносінах з Богам і другім чалавекам, а так сама знайсці сваё месца ў супольнасці касцёла і парафіі. Душпастырства павінна паспрыяць адказнасці за супольнасць парафіяльную і дапамагчы чыгуначнікам браць актыўны ўдзел у жыцці парафіі. На прыканцы Імшы ксёндз пралат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі, пробашч парафіі, звярнуўся да чыгуначнікаў са словамі падзякі а таксама ўзгадаў, што калі паўставала парафія, то мейсцам для малітвы маладой супольнасці быў Дом Культуры Чыгуначнікаў.

Пасля Імшы адбылася сустрэча ў катэхэтычным класе. У сустрэчы ўзяло удзел больш за трыццаць чыгуначнікаў.
Аплаткавая сустрэча для чыгуначнікаў прайшла ў мінскім Чырвоным касцёле
8 студзеня
8 студзеня ў парафіі Свв. Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) прайшла аплаткавая сустрэча з чыгуначнікамі Мінска, Маладзечна і Гродна, у якой прымаў удзел і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Аплаткавай сустрэчы папярэднічала святая Імша. У гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч прапанаваў прысутным паразважаць над святам Хросту Пана, якое прыпадала ў гэты дзень.

«Сёння ўрачыстасцю Хросту Пана завяршаецца літургічны перыяд Раства Хрыстовага. Мы ўсе ахрышчаны, але ёсць вялікая розніца паміж хростам Езуса ў Ярдане і хростам, які атрымліваем мы», — зазначыў іерарх.

Паводле слоў Мітрапаліта, у габрэйскай традыцыі існаваў абрад пагружэння ў ваду ці амавення з мэтай ачышчэння тых, хто парушыў закон Майсея. Гэты абрад таксама здзяйсняўся пры пераходзе язычнікаў у іўдаізм. Габрэйская хрысціянская кумранская супольнасць у часы Хрыста практыкавала хрост, як абрад хрысціянскага пасвячэння і ачышчэння».

«З самага пачатку хрост, які ўдзяляў св. Ян Хрысціцель, канцэнтраваўся на навяртанні. Калі Янаў хрост, як рытуальнае выражэнне навяртання і пакуты, не даваў збаўчай Божай ласкі, то сакрамэнт хросту — можна сказаць, Хрыстовы хрост — дае», — падкрэсліў арцыбіскуп.

Як зазначыў Мітрапаліт Кандрусевіч, дзякуючы хросту Хрыстус, хоць і бязгрэшны, адначасова ідэнтыфікуе сябе з народам, які прыйшоў збавіць.

«Калі мы разважаем пра хрост Пана, то адначасова як вучні Хрыста разважаем пра нашу апостальскую місію. Езус даверыў апосталам і Касцёлу місію ісці і хрысціць народы. Прысутнасць Святога Духа ў вобразе голуба над Езусам падчас Яго хросту ў водах Ярдана падкрэслівае апостальскае вымярэнне хросту, падобна таму, як Спасланне Святога Духа на апосталаў дало пачатак місіі Касцёла хрысціць усіх людзей».

Гаворачы пра душпастырства чыгуначнікаў, Мітрапаліт дадаў, што ў Беларусі гэтае пастырства паступова набірае моц.

«Беларуская чыгунка займае важнае месца ў жыцці нашай краіны, і працуючыя там людзі, сярод якіх нямала католікаў, таксама патрабуюць свайго спецыялізаванага пастрыства. Тым больш, што вялікую частку свайго жыцця яны знаходзяцца ў дарозе і па-за домам», — сказаў іерарх.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў, што на чыгуначнікаў, як хрысціян, ускладзены місійны абавязак: сярод пасажыраў цягнікоў ёсць веруючыя і няверуючыя, і прыклад працаўнікоў чыгункі, іх малітва і хрысціянскае сведчанне могуць стаць рашучым фактарам у абвяшчэнні Евангелля.

«Дарагія чыгуначнікі! Усе мы знаходзімся ў цягніку — ў гэтым матэрыяльным і ў духоўным. Наша жыццё — гэта падарожжа ў краіну вечнага шчасця. Не дазваляльна сесці не ў той цягнік. Вашым місійным абавязкам з'яўляецца дапамога пасажырам выбраць адпаведны духоўны цягнік».

У завяршэнне арцыпастыр дадаў: «Няхай хрост Пана, які мы сёння адзначаем, дапаможа ўсім нам у новым асэнсаванні сакрамэнту хросту і нашых правоў і абавязкаў, якія з яго выплываюць. Аплатка для чыгуначнікаў няхай жа стане новым этапам развіцця гэтага спецыялізаванага душпастырства з мэтай духоўнага ўдасканальвання і місіі абвяшчэння Божага слова», — заключыў іерарх.

Арцыбіскуп падзякаваў душпастырам чыгуначнікаў у Мінску і Маладзечне — а. Станіславу Станеўскаму і кс. Міхалу Бубену — за іх працу і пажадаў далейшага развіцця і Божага благаслаўлення ўсім, хто належыць да душпастырства чыгуначнікаў у Беларусі.

Падчас сустрэчы было аб'яўлена, што кожную трэцюю нядзелю месяца, пачынаючы ад лютага, у Чырвоным касцёле будуць адбывацца рэгулярныя сустрэчы для чыгуначнікаў. Распачынацца яны будуць св. Імшой у 11.00.
Made on
Tilda