Каралева Супакою

Каралева Супакою

Малітоўная група Маці Божай Каралевы Супакою

Наша малітоўная група "Маці Божай Каралевы Супакою" была створана у верасні 2009 г., як адказ на заклік Маці Божай у Меджугор'і аб супакоі ва ўсім свеце. Багародзіца ў Сваіх пасланнях, якія Яна перадае візіянерам ужо болей за сорак гадоў, заклікае да малітвы за мір, каб спыніліся войны і ў сэрцах людзей валадарыў Божы супакой.

Пасланні таксама закранаюць такія тэмы, як навяртанне, малітва (асабліва на ружанцы), пост, пакаянне, заахвочванне да чытання Святога Пісання, любоў да Бога і інш.

Мы сустракаемся раз на тыдзень на супольнай малітве ў інтэнцыях Багародзіцы, молімся на ружанцы, чытаем пасланні Маці Божай, дзякуем Ёй і звяртаемся з просьбамі.

Стараемся жыць па пасланнях, ахвяраваць нашу малітву і пост за супакой ва ўсім свеце і ва ўсіх Яе інтэнцыях.
Made on
Tilda