ministranty

Літургічная служба алтара

Малітва міністранта перад Святой Імшой
Божа, благаславі мяне, * каб я з пашанаю прыступіў * да святога алтара Твайго * і з годнасцю служыў Табе на святой Імшы. * Езу Хрыстэ, * прашу Цябе, * дапамажы, каб думкі мае былі заўсёды пры Табе,* каб вочы мае глядзелі толькі на алтар Твой, * а сэрца было напоўнена любоўю да Цябе. Амэн.
Малітва міністранта пасля Святой Імшы
Усемагутны Божа, * у сваёй дабрыні * Ты паклікаў мяне, * каб я служыў Табе.* Дапамажы, * каб я, праз удзелам у Тваіх таямніцах, * сёння і усё жыццё * ішоў да збаўлення. *Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

ФУНКЦЫІ МІНІСТРАНТА

У залежнасці ад выконваемай функцыі сярод Літургічнай Службы Алтара можна выдзеліць:

КАНДЫДАТ (АСПІРАНТ)
Асоба, якая рыхтуецца стаць міністрантам. Да яго асноўных абавязкаў залічваецца перад усім паступовае пазнанне літургіі, літургічных прадпісанняў. Аспірант можа выконваць пэўныя функцыі падчас літургічнага дзеяння, але пад апекай старэйшых міністрантаў.
МІНІСТРАНТ
асоба якая скончыла курс падрыхтоўкі і была ўрачыста прынятая да міністранскай службы. Сярод такіх міністрантаў можна вылучыць:
Міністрант-харыст
галоўным заданнем з'яўляецца паслуга пры званках падчас літургічнага дзеяння, таму ён павінен ведаць, дзе і калі трэба карыстацца літургічнымі званкамі.
Міністрант мітры і пастарала
міністранты адказныя за епіскапалія – сімвалы ўлады біскупа падчас пантыфікальнай Імшы (Урачыстая Св. Імша з удзелам біскупа). Трымаюць мітру і пастарал. Падчас працэсіі ідуць за цэрыманіярам, калі яго няма – за біскупам.
Міністранты святла
асобы адказныя за нясенне свечак падчас працэсій (на ўваход, працэсіі з Евангеллём, чытання Евангелля, Эўхарыстычнай працэсіі, працэсіі ў сакрыстыю). Павінен ведаць: як трэба хадзіць са свечкай; што сімвалізіруе святло. Да абавязкаў адносіцца належная падрыхтоўка свечак перад літургічным дзеяннем і клопат пра іх падчас літургіі.
МІНІСТРАНТ КНІГІ
Міністрант Крыжа – міністрант, заданнем якога з'яўляецца нясенне Крыжа падчас як падчас рознага тыпу працэсій, так і падчас літургіі і набажэнстваў. Асаблівы перыед для гэтага міністанта – Перыед Вялікага Посту. Павінен ведаць тэорыю і практыку нясення Крыжа, а таксама сімволіку крыжа як аднаго з найважнейшых закаў веры ў Хрыста.

Міністрант кнігі і мікрафона – міністрант адказны за належную падрыхтоўку, падаванне і трыманне літургічных кніг. Міністрант кнігі зазначае неабходныя тэксты ў лекцыянарыі, Евангеліяру, Імшале. Падрыхтоўвае лекцыянарый, кнігу малітвы вернікаў, рытуал, Імшал перад літургіяй. Дапамагае святару падчас Св. Імшы пры Імшале. Клапоціцца аб належнай пашане для літургічных кніг. Павінен ведаць: назвы літургічных кніг, умець карыстацца літургічным календаром і ўсімі літургічнымі кнігамі.
МІНІСТРАНТ АЛТАРА
Міністрант вады – падчас літургічнага дзеяння падае святару кацялок з асвечанай вадой і крапідла для пакраплення вернікаў ці асвячэння рэчаў. Адказны за кацялок і крапідла – за іх выгляд і чысціню.

Міністрант кадзіла – Турыфірарый і Навікулярый – выконвае сваю паслугу пры кадзільніцы і лотцы (навікуле). Турыфірарый падае святару кадзільніцу (калі нямя дыякана) ці сам выконвае акаджэнне падчас літургічнага дзеяння. Да непасрэдных заданняў м.к. належыць: адпаведнае падрыхтоўка кадзільніцы і лоткі; распальванне вуглёў; ведаць значэнне і выкарыстоўванне акаджэння падчас літургічнага дзеяння.

Міністрант алтара – Міністрант алтара адказны за падрыхтоўку алтара падчас Эўхарыстыі, асабліва ахвярных дароў і літургічных параметраў. Прыслугоўвае, калі няма дыякана, каля святара пры алтары са стараны келіха. Павінен ведаць: што такое алтар, віды літургічных параметраў.
МІНІСТРАНТ БОЖАГА СЛОВА
Лектар і кантар – міністрант, які выконвае літургічныя чытанні, выключаючы Евангелле. Л. можа несці Евангеліяр падчас працэсіі (калі няма Д.), чытаць заклікі падчас Малітвы вернікаў, чытаць антыфоны, спяваць спеў паміж чытаннямі. Павіненны мець добрую дыкцыю. Літургічным адзеннем з'яўляецца альба падперазаная паясом ці комжа.
ЦЫРЫМАНІМАЙСТАР
Найвышэйшы стопень міністранцкага служэння. Павінен умець выконваць любую функцыю падчас літургіі. Ц. адказны за падрыхтоўку і прабег літургічнага дзеяння.

Літургічная служба алтара

Келіх
КЕЛІХ
літургічнае начынне у якім падчас Св. Імшы знаходзіцца віно для кансэкрацыі.
Карпарал
КАРПАРАЛ
(лац. corpus) палатно на якім разкладваюцца літургічныя начынні (келіх, патэна, манстранцыя).
Патэна
ПАТЭНА
(лац. patena) літургічнае начынне, на якой знаходзіцца хлеб для кансэкрацыі падчас Св. Імшы.
Пурыфікатар
ПУРЫФІКАТАР
малы, складзены ў тры часткі кавалак палатна, які служыць для пурыфікацыі(ачышчэння) келіха і патэны.
Палла
ПАЛЛА
літургічны прадмет, які служыць для накрыцця келіха падчас Эўхарыстыі.
Ампулкі
АМПУЛКІ
літургічныя начынні, ў якіх падаецца віно і вада на ахвяраванне.
Лаваба
ЛАВАБА
начынні для абмыцця рук цэлебранса.
Васкулюм
ВАСКУЛЮМ
начынне з вадой, прызначанае для абмыцця пальцаў святара пасля ўдзялення Св. Камуніі.
Кустодыюм
КУСТОДЫЮМ
літургічнае начынне, у якім захоўваецца Гостыя для высылання хворым.
Цыборыюм
ЦЫБОРЫЮМ
літургічнае начынне для раздавання і захоўванне Св. Камуніі.
Крапідла
КРАПІДЛА
літургічны прадмет, з дапамогай якога святар акрапляе вернікаў асвечанай вадой.
Манстранцыя
МАНСТРАНЦЫЯ
літургічны прадмет, у які памяшчаецца кансэкраваная Гостыя падчас адарацыі ці працэсіі.

Літургічныя кнігі

у з друку з'яўляецца абавязковым ва ўсіх касцёлах у Беларусі.

Евангеліярый
ЕВАНГЕЛІЯРЫЙ
літургічная кніга, якая змяшчае тэксты Евангелля для чытання падчас Св. Імшы.
Імшал
ІМШАЛ
літургічная кніга, якая змяшчае тэксты для цэлебрацыі Св. Імшы.
Лекцыянарый
ЛЕКЦЫЯНАРЫЙ
літургічная кніга з чытаннямі з Святога Пісання для Св. Імшы і іншых літургічных цэлебрацый.
Літургічная агенда
ЛІТУРГІЧНАЯ АГЕНДА
літургічная кніга з тэкстамі для розных літургічных цэлебрацый і сакрамэнтаў.
Малітва вернікаў
МАЛІТВА ВЕРНІКАЎ
кніга з малітвамі для вернікаў падчас літургічных цэлебрацый.
Парадак хросту дзяцей
"ПАРАДАК ХРОСТУ ДЗЯЦЕЙ, ДАСТАСАВАНЫ ДЛЯ ДЫЯЦЭЗІЙ НА БЕЛАРУСІ"
літургічная кніга з тэкстамі для цэлебрацыі сакрамэнту хросту дзяцей.
Парадак намашчэння хворых
"ПАРАДАК НАМАШЧЭННЯ ХВОРЫХ І ПАСТЫРСКАЙ АПЕКІ НАД ІМІ, ДАСТАСАВАНЫ ДЛЯ ДЫЯЦЭЗІЙ НА БЕЛАРУСІ"
у кнізе знаходзяцца неабходныя тэксты, якія ўжываюцца падчас удзялення сакрамэнту намашчэння хворых.
Парадак канфірмацыі
"ПАРАДАК КАНФІРМАЦЫІ ДАСТАСАВАНЫ ДЛЯ ДЫЯЦЭЗІЙ НА БЕЛАРУСІ"
прызначаны для цэлебрацыі абраду сакрамэнту канфірмацыі (бежмавання).
Парадак цэлебрацыі сужэнства
"ПАРАДАК ЦЭЛЕБРАЦЫІ СУЖЭНСТВА ДАСТАСАВАНЫ ДЛЯ ДЫЯЦЭЗІЙ НА БЕЛАРУСІ"
у кнізе знаходзяцца неабходныя тэксты, якія ўжываюцца падчас удзялення сакрамэнту сужэнства.
Парадак пахавання
"ПАРАДАК ПАХАВАННЯ ДАСТАСАВАНЫ ДЛЯ ДЫЯЦЭЗІЙ НА БЕЛАРУСІ"
літургічная кніга, у якой змяшчаюцца тэксты, якія ўжываюцца падчас каталіцкага пахавання. Рыхтуецца адпаведнае выданне на беларускай мове.

Літургічнае адзенне

"У Касцёле, які ёсць Целам Хрыста, не ўсе члены выконваюць аднолькавы абавязак. Гэтая рознасць абавязкаў у цэлебрацыі Эўхарыстыі выяўляецца знешне ў разнастайнасці літургічнага адзення. Таму адзенне павінна быць знакам ўласнага абавязку кожнага прыслугоўваючага. Апрача таго, літургічнае адзенне павінна падкрэсліваць прыгажосць самога літургічнага дзеяння."

Альба
АЛЬБА
доўгая, белая літургічная вопратка святара, дыякана, лектара ці міністранта. Альба (лац. alba) — гэта белая шата да пят з доўгімі рукавамі. Паходзіць яна ад старажытнай тунікі. У гарачых краінах да сённяшняга дня носяць падобную вопратку. Традыцыйна рабілі яе з ільну. Сёння выкарыстоўваюцца таксама іншыя белыя высакародныя тканіны.
Комжа
КОМЖА
комжа (лац. camisia) — літургічнае адзенне міністранта, святара ці дыякана. Гэта кароткая альба з шырокімі рукавамі. Спачатку яе выкарыстоўвалі ў хоры, г. зн. падчас Літургіі гадзінаў, а з XIV ст. таксама для ўсіх тых літургічных функцый, для якіх альба не была выразна прызначана. Сімволіка комжы тая самая, што і альбы, якую яна замяняе.
Цынгулюм
ЦЫНГУЛЮМ
шнур з пэндзлямі ці перакручанымі канцамі, завязаным вакол таліі на вонкавым боку альбы. Колер можа быць белым ці ў залежнасці ад колеру літургічнага перыеду.
Стула
СТУЛА
доўгая вузкая стужка, якую святар ускладае на шыю пад арнат для цэлебрацыі св. Імшы, альбо без арнату для здзяйснення іншых сакрамэнтаў ці літургічных паслугаў. Стула з'яўляецца сімвалам святарскай улады. Дыяканы ўскладаюць стулу праз левае плячо і наўскос праз грудзі.
Made on
Tilda