Ружанец

Ружанец

Таварыства Жывога Ружанца ўзнікла ў 1826 годзе ў Ліёне (Францыя). Сёння па ўсім свеце яно налічвае звыш дзевяці мільёнаў чалавек. Мэта Таварыства – ажывіць ружанец, сабраць пад яго штандарам як мага больш людзей. Першапачаткова задачай Таварыства з'яўлялася тое, каб да яго належала хаця б 15 чалавек. На сённяшні дзень пасля ўвядзення Папам Янам Паўлам II таямніц святла, неабходная колькасць - 20 чалавек. Яны ўтвараюць т.зв. Ружу. Кожны член Ружы абавязаны штодзённа адмаўляць адзін дзясятак Ружанца і разважаць адну таямніцу на працягу месяца. Звычайна члены Таварыства раз на месяц абменьваюцца таямніцамі. Так супольна моліцца 20 чалавек. Такім чынам, штодзённа адгаворваецца цэлы Ружанец і разважаюцца ўсе таямніцы. Кожны член Ружы мае такую ж заслугу, як калі б ён адгаварыў цэлы Ружанец. Не адгаварыць таямніцы – гэта не грэх, а страта заслугі. Мэтай Таварыства Жывога Ружанца з'яўляецца падтрымка малітвай, духоўнай і матэрыяльнай ахвярай місійнай дзейнасці Касцёла. У нашай парафіі дзейнічае пяць Руж. Жадаючыя далучыцца да Таварыства Жывога Ружанца могуць звяртацца да святароў.
Made on
Tilda